Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: А
Просмотров: 263

Назва вескі: АМЯЛЬНОЕ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Неглюбскім с/с, за 22 км. на ПнУ ад Веткі, 44 км. ад Гомеля, на аўтадарозе, якая звязвае вёску з Веткай. На Пд і З меліярац. каналы.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. як хутар. У 1926 г. ў Старазакружскім с/с Веткаўскага р-на Гомельскай акр., 32 двары, 183 жыхары. У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 55 двароў, 175 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 7 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 221 жыхар. У 1969 г. 51 двор. Уваходзіў у склад калгаса «40 гадоў Кастрычніка» (цэнтр — в. Старое Закружжа).

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (44 сям’і) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.