Назва вескі: АНДРЭЕЎКА
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Шырокаўскім с/с, за 25 км на У ад раённага цэнтра і чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 33 км ад Гомеля, на р. Ліпа (прыток р. Сож). На Пд і З меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе, затым па шашы Доўск – Гомель.
Гістарычная даведка:
Выяўлены археолагамі курганны могільнік (50 насыпаў, за 1,5 км на ПнУ ад вёскі, на левым беразе р. Ліпа, ва ўрочышчы Востраў) сведчыць аб засяленні гэтай тэрыторыі ў далёкай старажытнасці. Сучасная вёска вядома з пачатку 20 ст. У 1909 г. хутар, 105 дзес. зямлі, І двор, 7 жыхароў, у Дудзіцкай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1926 г. 32 двары, 175 жыхароў, у Чачэрскім р-не Гомельскай акругі. У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 45 двароў, 223 жыхары. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты спалілі 21 двор, 13 вяскоўцаў загінулі на фронце. Уваходзіла ў склад калгаса «Камінтэрн» (цэнтр – в. Шырокае). Напярэдадні адсялення ў весцы быў магазін, МТФ. Налічвалася 28 двароў і 44 жыхары.
Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:
За 1,5 км.на поўночны ўсход ад вескі, на левым беразе р. Ліпа, ва ўрочышчы Востраў знаходзіцца курганны могільнік.
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (29 сямей) пераселены ў чыстыя месцы.