Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: А
Просмотров: 300

Назва вескі: АСІНАЎСКАЯ ГУТА

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Палескім с/с (да 1991 у Сідаравіцкім с/с), за 33 км. на ПнУ ад Чачэрска, 70 км. ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель—Жлобін), 98 км. ад Гомеля, на тэр. Чачэрскага біял. заказніка, на ПнУ пачынаецца ручай Сенажэцкі (прыток р. Пакотка). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Рудня-Барталамееўская — Чачэрск.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. Найбольш актыўная забудова прыпадае на 1920-я гг. У 1926 г. 22 двары, 125 жыхароў, у Аанаўскім с/с Чачэрскага р-на Гомельскай акругі. У 1929 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 30 двароў, 143 жыхары. У Вял. Айч. вайну ням. карнікі ў ліст. 1942 г. спалілі пасёлак і загубілі 20 жыхароў. Уваходзіў у склад саўгаса «Сож» (цэнтр — в. Сідаравічы).

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (17 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.