Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: А
Просмотров: 483

Назва вескі: АСАВЫ

Месцазнаходжанне:

Былая вёска ў Млыноцкім сельскім савеце (с/с), за 25 км. на Пд ад Ельска, раённага цэнтра і чыгун. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы – Оуруч), на шашы Мазыр – Оўруч; вакол лес.

Гістарычная даведка:

Узнікла як хутар у канцы XIX ст. у складзе Каралінскай воласці. Па звесткам вучонага тапаніміста В. Жучкевіча назва ўтворана ад асновы аса (старабеларуская назва асіны).

У 1917 годзе ў Асавах налічвалася 13 двароу, 76 жыхароў. Каля 30-ці гадоў у пасляваенны час у ваколіцах дыслацыравалася вайсковая часць Савецкай Арміі. Вёска уваходзіла ў склад саўгаса “Млыноцкі”. Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі уваходзіла: 33 двары, дзе пражывала 33 сям’і, колькасць чалавек: 62, працаваў 1 магазін.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным  забруджаннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары пераселены ў чыстыя месцы.