Назва вескі: БУК

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Кіраўскім с/с, за 43 км. на ПдЗ ад Нароўлі, 68 км. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 221 км. ад Гомеля, 1 км. ад дзярж. мяжы з Украінай, на р. Мядзведак (прыток р. Радна). Транспартныя сувязі па прасёлачнай і далей аўтадарозе Кіраў—Нароўля.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Дзёрнавіцкай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 33 двары, 170 жыхароў. У 1908 г. 42 двары, 249 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Новы Бук». У Вял. Айч. вайну на франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 52 жыхары вёсак Бук і Дзятлік, памяць аб якіх увекавечвае абеліск, пастаўлены ў 1967 г. ў цэнтры вёскі. Паводле перапісу 1959 г. 486 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Кіраўскі» (цэнтр — в. Кіраў).

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (95 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс ад 28.05.86).