Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Ч
Просмотров: 238

Назва вескі: ЧЫРВОНЫ ЗМАГАР

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Галоўчыцкім с/с, за 20 км. на З ад Нароўлі, 10 км. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 198 км.. ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Ельск—Нароўля.

Гістарычная даведка:

Засн. ў 1920-я г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 85 жыхароў. Уваходзіў у склад калгаса «Савецкая Беларусь» (цэнтр — в. Буда-Галоўчыцкая).

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (13 сямей) пераселены ў 1990—92 гг. у чыстыя месцы.