Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Ч
Просмотров: 493

Назва вескі: ЧЫРВОНЫ РОГ

Пасёлак у Стралічаўскім с/с.

Месцазнаходжанне:

Створаны ў 1920-я гг. пры землеўпарадкаванні с. Губарэвічы Хойніцкай (раней Мікуліцкай) вол. Рэчыцкага пав.

(Да 1940 г. таксама меў назву Данілаў Рог). З 8.12.1926 г. ў Губарэвіцкім с/с Хойніцкага р-на Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Гомельскай акруг, з 30.12.1927 г. ў Стралічаўскім с/с таго ж раёна і акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 г. ў Палескай, з 8.1.1954 г. ў Гомельскай абласцях. У 1926 г. 11 гаспадарак, бі жыхар (паводле іншых крыніц — 10 двароў, 65 жыхароў). У 1932 г. ў пасёлку існаваў калгас «Чырвоны Рог», які налічваў 13 сем’яў калгаснікаў, 166 га зямлі. У 1959 г. пасёлак, 60 жыхароў, у 1970 г. — 75 жыхароў.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы.