Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Ч
Просмотров: 476

Назва вескі: ЧЫРВОНЫ СЦЯГ

Месцазнаходжанне:

 (да 1924 г. Хаткі). Вёска ў Дзям’янкаўскім с/с, за 22 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель Унеча), 50 км ад Гомеля, І км ад дзярж. мяжы з Расіяй; на У мяжуе з лесам, на Пн мясцовы тарфяны заказнік. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Дзям’янкі Добруш.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Беліцкім пав. Магілёўскай губ. Паводле перапісу 1897 г. в. Пятрова Свяча (яна ж Хаткі), 31 двор, 214 жыхароў, школа граматы, хлебазапасны магазін, у Вылеўскай вол. Гомельскага пав. У 1909 г. 38 двароў. Побач быў аднайменны фальварак. У 1926 г. 57 двароў. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Чырванасцяжнага с/с Добрушскага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага р-наў Гомельскай акр. У 1931 г. арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 г. 267 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Молат» (цэнтр в. Дзям’янкі). Напярэдаднi аварыi на Чарнобыльскай АЭС – 30 двароў, 40 чалавек, магазiн. 

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем у выніку 374 катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (30 сямей) у 1990-92 гг. пераселены ў чыстыя месцы.