Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Д
Просмотров: 566

Назва вескі: ДРОНЬКІ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Стралічаўскім с/с, за 35 км. на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы— Хойнікі, ад лініі Калінкавічы—Гомель), за 138 км. ад Гомеля, на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. На Пд меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Прыпяць (прыток р. Дняпро). Побач аўтадарога Даўляды—Хойнікі.

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як сяленне ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. 19 двароў. Пад 1879 г. пазначана ў ліку сяленняў Аравіцкага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 54 двары, 356 жыхароў. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Дронькаўскага с/с Хойніцкага р-на Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Гомельскай акруг. У 1929 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 55 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 361 жыхар. Уваходзіла ў склад саўгаса «Аравічы» (цэнтр — в. Аравічы). Побач ёсць невял. радовішча жалезных руд палескага тыпу.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (92 сям’і) пераселены ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс ад 20.06.86).