Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Г
Просмотров: 377

Назва вескі: ГАМАРНЯ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Вербавіцкім с/с, за 16 км. на Пд ад Нароўлі, 41 км. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 196 км.. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Кіраў—Нароўля.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як сяло ў Нараўлянскай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1908 г. 16 двароў, 117 жыхароў. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 11 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 76 жыхароў, у 1986 г. 6 двароў, 13 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Усход». У сувязі з надзвычай высокай радыяцыйнай забруджанасцю ўсё будынкі разбураны і пахаваны пад тоўстым слоем зямлі. Каля вёскі ёсць залежы жалезнякоў.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (6 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы, пераважна ў в. Валаўск Ельскага р-на (распараджэнне СМ БССР № 266-17 ад 27.08.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1926 – 31.12.1926

Дата закрыцця: 1986