Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Г
Просмотров: 237

Назва вескі: ГЛАЗКІ

Месцазнаходжанне:

Вёска  ў  Валаўскім  с/с, за 48 км на ПдЗ ад раённага  цэнтра і чыг. ст. Ельск (на  лініі  Калінкавічы – Оўруч), за 232 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па  прасёлачнай, потым аўтадарозе Скароднае – Ельск. 1 гаспадарка, 1 жыхар (1999 г.).

Гістарычная даведка:

Засн.  ў  пач.  20  ст.  перасяленцамі  з суседніх  вёсак. У 1917 г. хутар, 74  жыхары,  у  Скараднянскай вол. Мазырскага пав. Мінскай  губ. У 1924  г.  20  двароў 146  жыхароў.  У  1930  г.  арганізаваны  калгас  «Светлае  жыццё»,  працавала  кузня. У  1940  г.  26  двароў.  У  Вял.  Айч.  вайну ў ліп. 1943 г. ням.-фаш. акупанты спалілі вёску і  загубілі  20  жыхароў. 7  вяскоўцаў загінулі  на  фронце. Паводле  перапісу 1959  г. 110  жыхароў. У складзе саўгаса «Валаўскі» (цэнтр в. Валаўск). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 34 двары, дзе пражывала 34 сям’і, колькасць чалавек – 77, знаходзіўся 1 магазін і 1 сельскі клуб.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным  забруджаннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары пераселены ў чыстыя месцы.