Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Г
Просмотров: 581

Назва вескі: ГНЕЗДЗЕНКА

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Стралічаўскім с/с, за 35 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы—Хойнікі ад лініі Калінкавічы— Гомель), за 138 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Даўляды—Хойнікі.

Гістарычная даведка:

Сучасны пасёлак засн. ў пач. 1920-х гг. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 48 жыхароў. Быў у складзе саўгаса «Аравічы» (цэнтр — в. Аравічы).

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Паселішча эпохі неаліту (побач з пасёлкам).

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (2 сям’і) пераселены ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс ад 25.05.86).