Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Г
Просмотров: 544

Назва вескі: ГРАДА

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Стралічаўскім с/с.

Гістарычная даведка:

У 1844 г. Града (Грады). Вёска аднайменнага маёнтка (уваходзіла толькі в. Грады), 21 двор, 150 жыхароў, уласнасць памешчыцы Юліі Кулішынай, у Рэчыцкім пав. Мінскай губ. У сваім карыстанні вяскоўцы мелі 340 дзес. ворыва, 99 дзес. сенажаці; 70 валоў, 35 кароў, 222 авечкі, 102 свінні, іншую жывёлу. У 1870 г. вёска, 56 рэвізскіх душ сялян, і маёнтак, уладанне Яжоўскіх, у Юравіцкай вол. таго ж пав. У 1880 г. ў Юравіцкай вол. існавалі 2 маёнткі Града: уладанне Яжоўскай Юліі Іванаўны, 436 дзес. зямлі, і ўласнасць Куліша Міхаіла Феліксавіча, 506 дзес. зямлі. У 1897 г. вёска, 34 двары, 208 жыхароў, школа граматы, сельскі хлебазапасны магазін, ветравы млын, і маёнтак з З жыхарамі (пабудовы маёнтка размяшчаліся побач з вёскай). У 1909 г. ў вёсцы 40 двароў, 275 жыхароў, і фальварку (маёнтку) 12 жыхароў. У 1917 г. вёска налічвала 63 гаспадаркі, 314 жыхароў. Пры яе землеўпарадкаванні ў 1920-я гг. быў таксама створаны пас. Калініна, 22 двары, 106 жыхароў (на 1926). З 8.12.1926 г. да 10.11.1927 г. вёска — цэнтр Градавага с/с Юравіцкага р-на Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Мазырскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. ў Хойніцкім р-не, з 20.2.1938 г. ў Палескай, з 8.1.1954 г. ў Гомельскай абласцях. У 1926 г. 84 двары, 390 жыхароў. У 1931 г. ў вёсцы адчынены яслі, школа, існаваў калгас «Працоўная пчала». У 1959 г. Града — пасёлак Аравіцкага с/с, 209 жыхароў, у 1970 г. — 111 жыхароў.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс ад 20.06.86).