Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Г
Просмотров: 495

Назва вескі: ГУТКА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Неглюбскім с/с, за 22 км. на ПнУ ад Веткі, 44 км. ад Гомеля, 30 км. ад чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель— Выпінаў). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Старое Закружжа — Ветка.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Стаўбунскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. Паводле перапісу 1897 г. вёска (34 двары, 232 жыхары, школа граматы, хлебазапасны магазін) і хутар (2 двары, 3 жыхары). У 1909 г. 39 двароў, 280 жыхароў, 295 дзес. зямлі. У 1926 г. ў Шэйкагуткаўскім с/с Свяцілавіцкага р-на Гомельскай акр., 58 двароў, 295 жыхароў, паштовы пункт. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 9 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 126 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «40 гадоў Кастрычніка» (цэнтр — в. Старое Закружжа). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла на 01.01.1986 г. 3 двары, пражывала 3 сям’і, колькасць чалавек 9. На 01.01.1990г. 3 двары, 5 жыхароў, з іх: 2 працуючых, 3 пенсіянеры. 

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселены ў 1990 г. ў чыстыя месцы.