Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: I
Просмотров: 248

Назва вескі: ІЛЬІЧЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Спярыжскім  с/с, за  9  км  на  ПдЗ  ад  Брагіна,  27  км  ад  чыг. ст.  Хойнікі  (на ветцы ВасілевічыХойнікі ад лініі КалінкавічыГомель), 129 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Камарын Брагін.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як хутар  Ільічы ў Брагінскай  воласці, у  валоданні кн. Вішнявецкага, у 2-й пал. 17 ст. перайшла да  Канецпольскіх.  Пасля  2-га  падзелу  Рэчы  Паспалітай  (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1811 г.  пазначана як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскай  губ., уладанне графа Рафайлава. У 1850 г. 25 двароў, 172 жыхары, уладанне  графіні Ракіцкай.  Паводле перапісу  1897  г.  43  двары,  351  жыхар, капліца,  вятрак,  кузня,  у Брагінскай воласці. У  1908  г.  60 двароў, 398  жыхароў.  У  1930 г. 68 двароў, 403 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас «Ільіч», працавалі вятрак (з 1915  г.), кузня  і  ваўначоска.  Паводле  перапісу  1959  г.  529 жыхароў.  Уваходзіла  ў  склад  калгаса  імя М.І. Калініна  (цэнтр    в. Глухавічы). Перад аварыяй на ЧАЭС ў склад вёскі ўваходзіла 121 двор, 319 жыхароў, працавалі магазін, сярэдняя школа, клуб. Паблізу ёсць радовішчы гліны.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля Чарнобыльскай катастрофы і радыяцыйнага забруджвання жыхары (122  сям’і) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1956 – 31.12.1956

Кніжны фонд: 9941

Колькасць чытачоў: 514

Дата закрыцця: 11.09.1986

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Кузьменка Святлана Адамаўна

№ дакумента: Загад № 16 ад 11.09.86 г.