Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: К
Просмотров: 427

Назва вескі: КАЗЯЛУЖЦЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Спярыжскім  с/с, за 9 км  на  ПнУ ад Брагіна, 26 км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы ВасілевічыХойнікі ад лініі КалінкавічыГомель), 128 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе КамарынБрагін.

Гістарычная даведка:

Па  пісьмовых крыніцах  вядома  з  18 ст.  У  1811  г. вёска ў Рэчыцкім пав.,  уладанне  Ракіцкіх. У 1850 г. 7 двароў, 79 жыхароў. Пад 1879  г. пазначана  ў ліку сяленняў Глухавіцкага  царк. прыхода. Паводле  перапісу 1897 г. 26 двароў, 212 жыхароў. У  1908  г. 32  двары,  272  жыхары. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Казялужскага с/с Брагінскага р-на Гомельскай акругі. У 1930 г. 40 двароў, 248 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны Кастрычнік», працавала кузня.  Паводле перапісу 1959 г. 280 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса імя М.І. Калініна (цэнтр в. Глухавічы). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 49 двароў, 127 жыхароў.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС жыхары (48 сямей)  пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).