Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: К
Просмотров: 329

Назва вескі: КАЛІНІН

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Стаўбунскім с/с, за 30 км. на ПнУ ад Веткі, 52 км. ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Стаўбун— Ветка.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. ў Яноўскім с/с Свяцілавіцкага р-на Гомельскай акр., 23 двары, 148 жыхароў. У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 42 двары, 168 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 22 пасялкоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 181 жыхар. Уваходзіў у склад саўгаса «Стаўбунею» (цэнтр — в. Стаўбун). Паблізу размешчаны залежы цагельных глін і суглінкаў (запасы 0,3 млн. м3).

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (39 сямей) пераселены ў чыстыя месцы.