Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: К
Просмотров: 354

Назва вескі: КАМЫЛІН

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Свяцілавіцкім с/с, за 16 км. на Пн ад Веткі, 36 км. ад Гомеля, на З пойма р. Сож (прыток р. Дняпро), на ўсх. ускраіне р. Нёманка (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чачэрск—Карма.

Гістарычная даведка:

Засн. ў 2-й пал. 19 ст. У 1869 г. памешчыца Шульц мела ў вёсках Камылін і Юркавічы 1754 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ., 6 двароў, 18 жыхароў. На 1920-я г. прыпадае найбольш актыўная забудова. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 20 двароў, 115 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 86 жыхароў. Уваходзіў у склад саўгаса «Рэчкі» (цэнтр — в. Рэчкі). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад пасёлка ўваходзіла на 01.01.1986 г. 21 двор, пражывала 21 сям’я, колькасць чалавек 46. На 01.01.1990 г. 15 двароў, 20 жыхароў, з іх: 6 працуючых, 14 пенсіянераў.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы.