Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: К
Просмотров: 299

Назва вескі: КАРАЛІН

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Паселіцкім с/с, за 11 км. на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы—Хойнікі ад лініі Калінкавічы—Гомель), за 114 км. ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Хойнікі—Брагін.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. У 1908 г. фальварак, 39 жыхароў, у Юравіцкай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Найбольш актыўная забудова адносіцца да 1920-х гг. У 1930 г. 16 двароў, 108 жыхароў. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. 24 пасялкоўцы загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 118 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Світанне» (цэнтр — в. Паселічы). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 11 двароў, пражывала 11 сем’яў, колькасць чалавек 86.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (11 сямей) пераселены ў 1990 г. у чыстыя месцы.