Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: К
Просмотров: 308

Назва вескі: КАРПАВІЧЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Вербавіцкім с/с, за 9 км. на ПдУ ад Нароўлі, 34 км.. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 187 км.. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, на Пд і З меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Прыпяць. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Дзёрнавічы—Нароўля.

Гістарычная даведка:

Выяўленыя археолагамі рэчы бронз. веку (0,3 км.. на З ад вёскі) і стаянка каменнага веку (на ПдЗ) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. З 1764 г. ва ўладанні Аскеркаў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. Вёска была секвестравана і перададзена правадзейнаму тайнаму саветніку Я.Сіверсу, а з 1825 г. ў валоданні С.І. Горвата. У 1795 г. 23 двары, у 1834 г. 28 двароў, 137 жыхароў. У 1850 г. 35 двароў, 145 жыхароў. У 1908 г. 37 двароў, 243 жыхары, цэнтр Карпавіцкай вол. (да 9.5.1923) Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1929 г. арганізаваны калгас «Новы шлях», працавалі вятрак, конная крупарушка, кузня. У Вял. Айч. вайну вызвалена ад ням.-фаш. акупантаў 29.11.1943 г. 415-й стралк. дывізіяй. 60 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 298 жыхароў, у 1986 г. 62 двары, 189 жыхароў. Меліся клуб, магазін. У сувязі з надзвычай высокім радыяцыйным забруджаннем уся забудова разбурана і пахавана пад тоўстым слоем зямлі.

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

Аранская Вольга Сцяпанаўна, кандыдат хімічных навук, дацэнт. Аўтар больш за 70-ці навуковых прац, у тым ліку 5 аўтарскіх манаграфій, мае 3 аўтарскія пасведчанні. З'яўляецца членам вучэбна-метадычнага аб'яднання па хіміі СНД.

Аранскі Улас Сцяпанавіч, кандыдат педагагічных навук. Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 11 кніг і манаграфій па праблемах народнай адукацыі. Ведаў больш за 8 замежных моў. Вёў навуковую перапіску з многімі навукоўцамі Еўропы і ЗША. Выступаў з лекцыямі ў ЗША, Японіі, Англіі.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (62 сям’і) пераселены з 1986 г. ў чыстыя месцы, пераважна ў вёскі Бацвінава і Меркулавічы Чачэрскага р-на (распараджэнне СМ БССР № 266-17 ад 27.08.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1926 – 31.12.1926

Дата закрыцця: 24.09.1986

№ дакумента: Загад № 16 ад 24.09.1986 г. па Нараўлянскай ЦБС