Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: К
Просмотров: 433

Назва вескі: КОСІЦКАЯ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Веткаўскім гарасавеце, за 10 км. на У ад Веткі, 31 км. ад Гомеля, на аўтадарозе Старое Закружжа — Ветка, на Пн меліярацыйны канал; на Пд мяжуе з лесам.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 18 ст. У 1764 г. рус. войскі пад кіраўніцтвам ген. Маслава выслалі старавераў, якія тут жылі, у аддаленыя р-ны Расіі. Але ў хуткім часе слабада пачала зноў актыўна засяляцца. Пасля І-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. Паводле звестак 1785 г. ва ўладанні кн. І.Халецкага і княгіні Радзівіл. У архіўных дакументах за 1826 г. паведамляецца аб рамонце царквы, вёска была ва ўладанні княгіні Любамірскай. У 1827 г. 270 жыхароў. У сярэдзіне 19 ст. меліся 2 малітоўныя дамы. З 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1886 г. 488 жыхароў, 2 ветракі. Паводле перапісу 1897 г. ў Вылеўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. 115  двароў,  693  жыхары,  вятрак,  лаўка. У  1909  г.  ў  валоданні  вяскоўцаў  было 1607  дзес.  зямлі.  У 1926  г.  149  двароў,  708 жыхароў,  паштовае  аддз.,  школа.  Побач былі  Косіцкія  Хутары,  2  двары,  7  жыхароў. З  8.12.1926 г.  да 30.12.1927 г.  цэнтр Косіцкага  с/с  Веткаўскага  р-на  Гомельскай  акр. У 1930 г. арганізаваны  калгас «Перадавік»,  працавалі  2  ветракі.  У  Вял. Айч. вайну  92  вяскоўцы  загінулі  на франтах.  Паводле  перапісу  1959  г.  412 жыхароў. Уваходзіла  ў  склад  калгаса  імя У.І. Леніна  (цэнтр  —  в.  Сівенка). Планіровачна  складаецца  з  прамалінейнай  вуліцы,  арыентаванай  з  ПдЗ  на ПнУ,  якая  на  Пд  раздвойваецца.  Забудова  двухбаковая,  драўляная,  сядзібнага тыпу.  Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла на 01.01.1986 г. 106 двароў, пражывала 106 сем’яў, колькасць чалавек 220, размяшчаліся магазін, бібліятэка. На 01.01.1990 г. 88 двароў, 171 жыхар, з іх: 63 працуючых, 20 дзяцей (15 гадоў), 88 пенсіянераў. Частка  вёскі  згарэла  ў  1991  г.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы.

Звесткі аб бібліятэцы:

Кніжны фонд: 7586

Колькасць чытачоў: 183

Дата закрыцця: 01.12.1991

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Прыходзька Тамара Іванаўна

№ дакумента: Рашэнне выканкама №145 ад 24.10.91 г.