Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: К
Просмотров: 344

Назва вескі: КРУГ-РУДКА

Месцазнаходжанне:

Вёска  ў  Спяражскім  с/с, за 7 км на ПдЗ ад Брагіна, 25 км ад чыг. ст. Хойнікі (на  ветцы Васілевічы-Хойнікі ад лініі Калінкавічы-Гомель), 128 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Камарын-Брагін.

Гістарычная даведка:

Засн. ў  пач.  20 ст. У 1920-я  г. павялічылася  за  кошт  перасяленцаў  з суседніх  вёсак.  У 1930 г. ў  в. Круг 23 гаспадаркі, 134  жыхары, у в. Рудка 11 гаспадарак,  72  жыхары.  У  1931  г. арганізаваны  калгас.  У  канцы  1930-х  г. вёскі  Круг  і  Рудка  склалі  адзін  населены  пункт  в.  Круг-Рудка.  Паводле перапісу  1959  г. 226  жыхароў.  Уваходзіла  ў  склад  калгаса  імя  М.І. Калініна (цэнтр в.  Глухавічы). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 36 двароў, 83 жыхары, працавалі магазін, клуб. 

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (33  сям’і) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86). У сувязі з радыяцыйнай забруджанасцю ўсё будынкі пахаваны  пад пластом зямлі.