Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: К
Просмотров: 454

Назва вескі: КУЛАЖЫН

Месцазнаходжанне:

Вёска  ў  Камарынскім пасялковым  Савеце,  за  39  км  на  ПдЗ  ад Брагіна,  67  км  ад  чыг.  ст.  Хойнікі  (на ветцы  Васілевічы – Хойнікі  ад  лініі Калінкавічы – Гомель),  156  км  ад  Гомеля,  на  тар.  Палескага  радыяцыйна-экалагічнага  запаведніка;  на  Пн  меліярацыйныя  каналы.  Транспартныя  сувязі па  прасёлачнай,  потым  аўтадарозе  Камарын – Брагін. 

Гістарычная даведка:

Выяўленае  археолагамі  гарадзішча (мясц.  назва  Гарадок)  І-га  тысячагоддзя да  н.э.  –  пачатку  І-га  тысячагоддзя  н.э. (І  км  на  З  ад  вёскі,  на  левым  беразе  р. Несвіч) сведчыць  пра  засяленне  тутэйшых  мясцін  з  глыбокай  старажытнасці. Па  пісьмовых крыніцах  вёска  вядома  з 18  ст.  У 1811  г. пазначана  як  вёска  ў Рэчыцкім  пав. Мінскай  губ.,  уладанне Ракіцкіх.  У 1850  г. 6 двароў, 31 жыхар. Пад  1879  г.  пазначана  ў  ліку  сяленняў Чакалавіцкага  царк.  прыхода.  Паводле перапісу  1897  г.  38  двароў,  208  жыхароў. У  1908  г.  65  двароў,  333  жыхары,  у Савіцкай  воласці. У час герм. акупацыі ў 1918 г. партыз. атрад  пад  кіраўніцтвам Ф.І. Скараходава  (з  Брагіна)  разграміў створаную тут акупантамі  камендатуру. З  8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Кулажынскага с/с Камарынскага р-на  Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Гомельскай акруг. У 1929 г. арганізаваны  калгас. У 1940 г. 132  двары,  573  жыхары. У Вял. Айч. вайну  ў  маі  1943  г.  ням.  фашысты  поўнасцю  спалілі  вёску і загубілі 33 жыхары. Паводле перапісу 1959 г. 461 жыхар. Уваходзіла ў склад калгаса  імя У.І. Леніна  (цэнтр – в. Крукі). Перад аварыяй на ЧАЭС 22 двары, 83 жыхары.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля  катастрофы  на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары  (100  сямей) пераселены ў  1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1959 – 31.12.1959

Кніжны фонд: 7006

Колькасць чытачоў: 96

Дата закрыцця: 27.04.1986

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Дзянісава Нэлі Іванаўна