Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Х
Просмотров: 510

Назва вескі: ХІЗЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 31 км.. на ПнУ ад Веткі, 56 км.. ад Гомеля, на р. Беседзь (прыток р. Сож), на Пн і З мяжуе з лесам, на Пд — тарфяны заказнік. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як сяленне ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. У 1726 г. аколіца, 13 дымоў, у Чачэрскім старостве. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1785 г. ў валоданні памешчыка Д. Маліноўскага. Паводле рэвізіі 1816 г. ў Рагачоўскім пав. Мінскай губ. У 1847 г. 99 двароў. Мешчанін Лапіцкі меў тут у 1831 г. 108 дзес. зямлі, а памешчык Чарапанаў у 1876 г. валодаў 423 дзес. зямлі, вадзяным млынам і сукнавальняй. У 1835 г. збудавана драўляная царква. У 1868 г. 107 двароў, 655 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. 164 двары, 960 жыхароў, школа граматы. У 1909 г. вёска і аколіца ў Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1926 г. 171 двор, 802 жыхары, лаўка, паштовы пункт, пач. школа. З 8.12.1926 г. да 1992 г. цэнтр Хізавагарыстаўскага, з 1927 г. Хізаўскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага, з 1935 г. Свяцілавіцкага, з 17.12.1956 г. Веткаўскага, з 25.12.1962 г. Гомельскага, з 6.1.1965 г. Веткаўскага р-наў Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны калгас, працавалі ветракі (з 1924, 1925, 1926 гг.) і кузня. У Вял. Айч. вайну ў 1942 г. ням. акупанты загубілі 11 жыхароў, а ў 1943 г. часткова спалілі вёску. 73 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 465 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Зарэчны» (цэнтр — в. Гарысты). Размешчаны сярэдняя школа, клуб, б-ка. фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны. Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі на 1.01.1986г. уваходзіла 82 двары, пражывала 82 сям’і, 150 жыхароў. Размешчана сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, 2 магазіны. На 1.01.1990г. – 70 двароў, 118 жыхароў, з іх 38 працуючых, 3 дзяцей (до 15 гадоў), 77 пенсіянераў. 

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Курганны могільнік (10 насыпаў, 1,2 км. на З ад вёскі, ва ўрочышчы Дзеднае). 0 насыпаў вышынёй 0,8–1,5м., дыяметрам 6-10 м. Адкрыў і абследаваў у пачатку 20 ст. Е. Р. Раманаў, абследавала ў 1975 г. С.М. Васільева. Раскопкі не праводзіліся.

Брацкая магіла савецкіх воінаў. У цэнтры вёскі. Пахаваны 38 воінаў, у т. л. воіны 287-й стралковай дывізіі, якія загінулі ў 1943 г. у баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў. У 1953 г. на магіле пастаўлены абеліск.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (81 сям’я) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1962 – 31.12.1962

Кніжны фонд: 5971

Колькасць чытачоў: 207

Дата закрыцця: 01.01.1991 – 31.12.1991

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Гарлушэнкова Святлана Сцяпанаўна

№ дакумента: Заключэнне штаба ГА і ўрача санстанцыі ў 1991 г.