Назва вескі: ХВАШЧОЎКА
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Стралічаўскім с/с, за 36 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Хойнікі—Васілевічы ад лініі Калінкавічы—Гомель), за 140 км ад Гомеля, на З – воз. Гнезнае. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Даўляды— Хойнікі.
Гістарычная даведка:
Сучасная вёска засн. ў пач. 20 ст. Найбольш актыўная забудова прыпадае на 1920-я гг. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 5 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 128 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Аравічы» (цэнтр — в. Аравічы).
Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:
Бескурганны могільнік эпохі неаліту (за 0,7 км на Пд ад вёскі, ва ўрочышчы Пясчаніца).
Паселішча эпохі неаліту (за 0,5 км на ПнЗ ад вёскі).
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (26 сямей) пераселены ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс ад 25.05.86).