Назва вескі: ХУТАР-ЛЕС

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Вербавіцкім с/с, за 45 км. на ПдУ ад Нароўлі, 70 км. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы— Оўруч), 223 км. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, на З і Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Даўляды—Хойнікі.

Гістарычная даведка:

Вядома з пач. 20 ст., калі тут пачалі размяшчаць свае сялібы перасяленцы з суседніх вёсак, а найбольш інтэнсіўная забудова прыпадае на 1920-я г. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну б вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 193 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Прыпяць» (цэнтр — в. Вяпры).

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (42 сям’і) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс ад 20.06.86).