Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Л
Просмотров: 500

Назва вескі: ЛІСАВА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Кіраўскім с/с, за 29 км. на Пд ад Нароўлі, 54 км.. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 207 км.. ад Гомеля, на тэр. Прыпяцкага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, на р. Стрэлка (прыток р. Жалонь, Мухаедаўскі канал), вакол лес, на Пд урочышча Круг, на З урочышча Вялікі Сукм.ан. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Вуглы—Чапаеўка.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ва ўладанні графа Юдзіцкага. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. 21 двор, у Рэчыцкім пав. Мінскай губ. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 5 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 106 жыхароў. У складзе саўгаса «Партызанскі» (цэнтр — в. Вуглы).

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (11 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 266-17 ад 27.08.86).