Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: М
Просмотров: 248

Назва вескі: МІХАЙЛАЎКА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Кіраўскім с/с, за 21 км. на Пд ад Нароўлі, 46 км.. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 199 км. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, на аўтадарозе Вуглы—Чапаеўка, на У, Пн і З мяжуе з лесам.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як паселішча ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. З двары, 20 жыхароў. У 1850 г. 19 двароў, 136 жыхароў, ва ўладанні памешчыцы Ванчэўскай. У 1908 г. 32 двары, 252 жыхары, у Дзёрнавіцкай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1931 г. арганізаваны калгас, працавала кузня. У Вял. Айч. вайну вызвалена 27.11.1943 г. 40 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 290 жыхароў, у 1986 г. 57 двароў, 109 жыхароў. Была ў складзе саўгаса «Партызанскі» (цэнтр — в. Вуглы). Меліся клуб і магазін. Каля вёскі залежы жалезнякоў.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (57 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы, пераважна ў в. Прыбудак Жлобінскага р-на (распараджэнне СМ БССР № 266-17 ад 27.08.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1926 – 31.12.1926

Дата закрыцця: 24.09.1986

№ дакумента: Загад №16 ад 24.09.1986 па Нараўлянскай ЦБС