Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: М
Просмотров: 493

Назва вескі: МІХАЛЁЎКА

Месцазнаходжанне:

Вёска  ў  Камарынскім  пасялковым  Савеце,  за  43  км  на  Пд ад  Брагіна,  71  км  ад  чыг.  ст.  Хойнікі  (на ветцы  Васілевічы – Хойнікі  ад  лініі Калінкавічы – Гомель),  162  км  ад  Гомеля,  на  р. Несвіч  (прыток р. Брагінка), на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай,  потым  аўтадарозе  Камарын – Брагін.

Гістарычная даведка:

Вядома з 19 ст. як  вёска  ў  Савіцкай воласці  Рэчыцкага  пав.  Мінскай  губ. Пад  1879 г. пазначана як сяленне ў Чыкалавіцкім царк.  прыходзе. Паводле перапісу  1897  г.  41  двор,  228  жыхароў. У  1908  г.  55  двароў,  332  жыхары. З 8.12.1926 г.  да  30.12.1927 г. цэнтр Міхалёўскага  с/с  Камарынскага  р-на Рэчыцкай,  з  9.6.1927  г. Гомельскай акругі. У 1929 г.  арганізаваны  калгас. У 1940 г.  82  двары. У  Вял. Айч. вайну ням. фашысты ў  1943  г. спалілі  52  двары, загубілі  4  жыхары.  Паводле  перапісу 1959  г.  384  жыхары. Уваходзіла ў склад калгаса  імя У.І. Леніна  (цэнтр – в. Крукі). Перад аварыяй на ЧАЭС 87 двароў, 221 жыхар.Побач ёсць радовішчы  гліны.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (87 сямей) пераселены ў 1986  г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).