Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: М
Просмотров: 228

Назва вескі: МЛЫНОК

Месцазнаходжанне:

(да 15.9.1946 г. Асадым). Вёска ў Дзям’янкаўскім с/с, за 15 км на Пн ад Добруша, 18 км ад чыг.  ст. Добруш (на лініі Гомель Унеча), 43 км ад Гомеля, на р. Спонка (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Дзям’янкі Добруш.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як сяло ў Беліцкім пав. Магілёўскай губ. Гаспадар аднайменнага фальварка валодаў тут у 1873 г. 578 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. вёска Асадым (яна ж Млынок), 11 двароў, 87 жыхароў, хлебазапасны магазін. У 1909 г. 14 двароў ЮЗ жыхары, млын, у Вылеўскай вол. Гомельскага пав. У 1926 г. 39 двароў, 184 жыхары, школа, у Сівенскім с/с Веткаўскага р-на Гомельскай акр. У 1929 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 43 двары. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі 42 двары. Паводле перапісу 1959 г. 142 жыхары. Уваходзіла ў склад калгаса «Дружба» (цэнтр в. Дубовы Лог). Напярэдаднi аварыi на Чарнобыльскай АЭС 25 двароў, 43 жыхары.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (25 сямей) у 1990-92 гг. пераселены ў чыстыя месцы.