Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Н
Просмотров: 284

Назва вескі: НЕЖЫХАЎ

Месцазнаходжанне:

Вёска  ў  Хракавіцкім с/с,  за  39  км  на  ПдЗ  ад  Брагіна,  67  км  ад чыг.  ст.  Хойнікі  (на  ветцы  Васілевічы Хойнікі  ад  лініі  Калінкавічы – Гомель), 158  км  ад  Гомеля,  на  тэр.  Палескага  радыяцыйна-экалагічнага  запаведніка; вакол  меліярацыйныя  каналы. Транспартныя  сувязі  па  прасёлачнай,  потым  аўтадарозе  Камарын-Брагін. 

Гістарычная даведка:

Па  пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў  Рэчыцкім  пав.  Мінскага ваяводства. Па інвентары  1784  г. 7 дымоў, 20 валоў, 14 кароў. Пасля 2-га  падзелу Рэчы  Паспалітай  (1793  г.) у складзе  Рас.  імперыі. У 1850  г.  16  двароў.  Паводле перапісу 1897 г. 33  двары, 227 жыхароў, у 1908 г. 47 двароў, 322 жыхары. З  8.12.1926  г. да  30.12.1927  г.  цэнтр Нежыхаўскага с/с Брагінскага  р-на  Рэчыцкай,  з  9.6.1927 г. Гомельскай  акруг. У 1929  г.  арганізаваны  калгас. У 1940 г. 60  двароў,  240 жыхароў. У Вял. Айч.  вайну  ў  Слабодскіх  лясах,  што непадалёку, размяшчаўся Брагінскі падп. райком КП(б)Б і штаб партыз. атрада імя Р.І. Катоўскага. У маі  1943  г. ням.  фашысты  поўнасцю  спалілі  вёску  і  загубілі  30 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 232 жыхары. Уваходзіла ў саўгас  «Слабодскі»  (цэнтр – в. Выграбная Слабада). Перад аварыяй на ЧАЭС 49 двароў, 113 жыхароў.

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Помнік у гонар Брагінскага падпольнага райкома КП(б)Б і штаба асобага партызанскага атрада імя Катоўскага. У 1967 г. пастаўлены абеліск.

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

Радзіма чл.-кар. Нац. АН Беларусі, Засл. дзеяча культуры Рэспублікі  Беларусь,  доктара гіст. навук, праф.  М.Ф. Піліпенкі  і бел. пісьменніка  С.П. Давыдзенкі.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (44  сям’і) пераселены ў 1986 г.  ў  чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).