Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Н
Просмотров: 216

Назва вескі: НОВЫ МАЛКАЎ

Месцазнаходжанне:

Вёска у Свяцілавіцкім с/с, за 35 км.. на ПнУ ад Веткі, 57 км.. ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарогах Залессе—Свяцілавічы, Свяцілавічы—Гомель.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. як аколіца Малкаў. У 1909 г. 12 двароў, 66 жыхароў. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 22 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 74 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Усходні» (цэнтр — в. Акшынка). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла на 01.01.1986 г. 14 двароў, пражывала 14 сем’яў, колькасць чалавек 54.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (9 сямей) пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы.