Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Н
Просмотров: 320

Назва вескі: НОВЫ ШЛЯХ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Роўкавіцкім с/с, за 18 км. на ПдЗ ад Чачэрска, 26 км. ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель — Жлобін), 54 км. ад Гомеля, на Пн — меліярацыйны канал, злучаны з р. Прудоўка (прыток р. Ліпа). Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе і шашы Доўск — Гомель.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 1920-х гг. на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 10 двароў, 56 жыхароў, паштовае аддз., у Дудзіцкім с/с Чачэрскага р-на Гомельскай акругі. У 1931 г. арганізаваны калгас. 4 пасялкоўцы загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 74 жыхары. Уваходзіў у склад калгаса імя А.А.Жданава (цэнтр — в. Халочча). З 16.07.1954 г. у Халоцкім, з лістапада 1991 г. у Роўкавіцкім сельсаветах. У 1990 г. 10 двароў, 25 жыхароў.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (10 сямей) у 1992 г. пераселены ў чыстыя месцы.