Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Н
Просмотров: 262

Назва вескі: НУДЗІЧЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Спярыжскім с/с, за 11 км на ПдЗ  ад Брагіна, 28  км  ад чыг. ст. Хойнікі  (на  ветцы Васілевічы Хойнікі  ад  лініі  Калінкавічы Гомель), 130  км  ад  Гомеля,  на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Транспартныя сувязі па  прасёлачнай, потым аўтадарозе Камарын Брагін.

Гістарычная даведка:

Па  пісьмовых  крыніцах  вядома  з 16 ст.  як  вёска  ва  ўладанні  кн. Вішнявецкіх, у  2-й  пал. 17 ст. перайшла да Канецпольскіх. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай  (1793  г.)  у складзе Рас. імперыі. У 1850 г. 22 двары, 167 жыхароў. Паводле  перапісу 1897 г. 42 двары, 295 жыхароў, капліца, вятрак, у Брагінскай воласці  Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1908 г. 52 двары, 355 жыхароў. У 1930 г. 70 двароў,  408 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас імя К. Маркса, працавалі вятрак і  кузня. Паводле перапісу 1959 г. 514 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса імя  М.І. Калініна (цэнтр в. Глухавічы). Перад аварыяй на ЧАЭС 317 жыхароў, 123 двары.Побач радовішчы торфу.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары  (121  сям’я) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя  месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).