Назва вескі: ПАДЛОГІ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Свяцілавіцкім с/с, за 27 км.. на Пн ад Веткі, 49 км.. ад Гомеля, на Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 27 двароў, 105 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 126 жыхароў. Уваходзіў у склад саўгаса «Усходні» (цэнтр — в. Акшынка). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад пасёлка ўваходзіла на 01.01.1986 г. 75 двароў, пражывала 75 сем’яў, колькасць чалавек 235. На 01.01.1990 г. 53 двары, 133 жыхары, з іх: 58 працуючых, 38 дзяцей (да 15 гадоў), 37 пенсіянераў.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (53 сям’і) пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы.