Назва вескі: ПАЛОМ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Палескім с/с, за 34 км. на ПнУ ад Чачэрска, 71 км. ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель — Жлобін), 99 км. ад Гомеля, І км. ад дзярж. мяжы з Рас. Федэрацыяй, на паўн. ускраіне — меліярацыйны канал, злучаны з р. Каўпіта (прыток р. Беседзь), на З мяжуе з Чачэрскім біял. заказнікам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Палессе — Чачэрск.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 31 двор, 190 жыхароў, паштовы пункт, у Палескім с/с Чачэрскага р-на Гомельскай акругі. У 1931 г. арганізаваны калгас. 16 пасялкоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 153 жыхары. Уваходзіў у склад калгаса «Камунар» (цэнтр — в. Палессе).

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (2 сям’і) пераселены ў чыстыя месцы.