Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Р
Просмотров: 1127

Назва вескі: РАДАМЛЯ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Кіраўскім с/с, за 27 км. на Пд ад Нароўлі, 52 км. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 205 км.. ад Гомеля, вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Дзёрнавічы—Нароўля.

Гістарычная даведка:

Да 30.7.1964 г. Каўбасы. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як хутар у Дзёрнавіцкай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 5 двароў. У 1908 г. 42 жыхары. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 116 жыхароў, у 1986 г. 14 двароў, 27 жыхароў. Была ў складзе саўгаса «Партызанскі» (цэнтр — в. Вуглы).

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (13 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы, пераважна ў в. Лукі Жлобінскага р-на (распараджэнне СМ БССР № 266-17 ад 27.08.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1926 – 31.12.1926

Дата закрыцця: 24.09.1986

№ дакумента: Загад №16 ад 24.09.1986 г. па Нараўлянскай ЦБС