Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Р
Просмотров: 591

Назва вескі: РАФАЛАЎ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Спярыжскім с/с, за  8  км  на  ПдЗ  ад  Брагіна,  25 км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы – Хойнікі ад лініі  Калінкавічы – Гомель), 129 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым  аўтадарозе Камарын – Брагін. 

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на б. памешчыцкіх землях. У 1931г. арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 г. 116 двароў. Уваходзіў у склад калгаса імя М.І. Калініна (цэнтр – в. Глухавічы).

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (16 сямей) пераселены ў 1986 г. ў  чыстыя  месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).