Назва вескі: РУДНЯ-ГУЛЕВА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 17 км на Пн ад Веткі, 37 км ад Гомеля, на р. Нёманка (прыток р. Сож), на Пд, З і Пн меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы— Ветка.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як сяленне ў Беліцкім, з 1852 г. ў Гомельскім пав. Магілёўскай губ. З 1842 г. дзейнічалі сукнавальня і млын. У 1881 г. 43 двары, 131 жыхар. Паводле перапісу 1897 г. вёска Рудня Гулева (яна ж Гуляева) у Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав., 60 двароў, 385 жыхароў, хлебазапасны магазін (з 1880 г.). У 1909 г. 59 двароў, 405 жыхароў, 723 дзес. зямлі. У 1926 г. 96 двароў, 488 жыхароў, паштовы пункт. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Руднягулеўскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага р-на Гомельскай акр. 35% жыхароў складалі польскія сем’і. У 1929 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну на франтах загінулі 22 вяскоўцы. Паводле перапісу 1959 г. 244 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Рэчкі» (цэнтр — в. Рэчкі). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла на 01.01.1986 г. 58 двароў, пражывала 58 сем’яў, колькасць чалавек 150. На 01.01.1990 г. 44 двары, 109 жыхароў, з іх 39 працуючых, 27 дзяцей (да 15 гадоў), 43 пенсіянеры.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.