Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: С
Просмотров: 515

Назва вескі: СЛАБОДКА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Залескім с/с, за 15 км. на ПнУ ад Чачэрска, 52 км. ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель — Жлобін), 80 км. ад Гомеля, на р. Дзявіца (прыток р. Сож), на тэр. Чачэрскага біял. заказніка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Палессе — Чачэрск.

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з пач. 19 ст. як сяленне ў Палескай вол. Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. У 1816 г. 18 двароў, ва ўладанні памешчыка Маліноўскага. З 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 24 двары, 152 жыхары, хлебазапасны магазін, вятрак. У 1926 г. 39 двароў, 213 жыхароў, паштовы пункт, у Салтанаўскім с/с Чачэрскага р-на Гомельскай акругі. У 1929 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну ў жн. 1943 г. ням. акупанты спалілі 13 двароў, загубілі 2 жыхароў. 16 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 131 жыхар. Уваходзіла ў склад саўгаса «Бяляеўскі» (цэнтр — в. Бяляеўка).

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (16 сямей) у 1992 г. пераселены ў чыстыя месцы.