Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Ш
Просмотров: 490

Назва вескі: ШЧАРБІНЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска  ў  Астраглядаўскім  с/с,  за  7  км  на  З  ад  Брагіна, 20  км  ад  чыг.  ст.  Хойнікі  (на  ветцы Васілевічы Хойнікі  ад  лініі  Калінкавічы Гомель),  126  км  ад  Гомеля. Транспартныя  сувязі  па  прасёлачнай, потым  аўтадарозе  Камарын Хойнікі.

Гістарычная даведка:

Па  пісьмовых  крыніцах  вядома  з  18 ст. У 1811 г. пазначана  як  хутар  у Рэчыцкім  пав.  Мінскай губ. Па  інвентары  1844  г. ў складзе  маёнтка  Хвойнікі, належала  В.К. Прозару. У 1850 г. 15  двароў,  91  жыхар. Пад 1879 г. пазначана  як сяленне  ў  Астраглядаўскім  царк.  прыходзе.  Паводле перапісу  1879 г. 26  двароў,  131  жыхар,  у  Мікуліцкай  воласці. У 1908 г. 29 двароў,  171  жыхар, у 1930 г. 48  двароў,  297  жыхароў.  У 1931 г. арганізаваны  калгас.  Паводле  перапісу 1959  г.  338  жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса  «Чырвоная  Ніва»  (цэнтр   в. Буркі).

Звесткі аб адсяленні:

Пасля  катастрофы  на  Чарнобыльскай АЭС  і  радыяцыйнага  забруджання  жыхары  пераселены  ў  чыстыя  месцы.