Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Я
Просмотров: 485

Назва вескі: ЯСЕНЬ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Валынецкім с/с, за 19 км на ПнУ ад Кармы, за 73 км ад чыг. ст. Рагачоў (на лініі Магілёў – Жлобін), за 129 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Валынцы – Карма.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. Найбольш актыўная забудова вялася ў 1920-я г., калі тут, на былых памешчыцкіх землях, сяліліся перасяленцы з суседніх вёсак. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 156 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Валынцы» (цэнтр – в. Валынцы). На момант аварыі: 24 двары, 57 чалавек.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (26 сямей) пераселены ў пач.  1990-х г. у чыстыя месцы.