Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Я
Просмотров: 519

Назва вескі: ЯСНАЯ ДАЛІНА

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Дзям’янкаўскім с/с, за 27 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель Унеча), 55 км ад Гомеля, 1,5 км ад дзярж. мяжы з Расіяй; на У меліярацыйны канал, злучаны з р. Ачоса (прыток р. Іпуць). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Дзям’янкіДобруш.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 г. 22 двары, 97 жыхароў, у Кругаўскім с/с Добрушскага р-на Гомельскай акр. У 1931 г. пасялкоўцы ўступліі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 112 жыхароў. Уваходзіў у склад калгаса «Світанне» (цэнтр в. Кругаўка). Напярэдаднi аварыi на Чарнобыльскай АЭС 3 двары, 4 жыхары.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (З сям’і) у 1990 г. пераселены ў чыстыя месцы.