Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Я
Просмотров: 496

Назва вескі: ЯСЯНІ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Спярыжскім с/с, за 4 км на ПдЗ ад  Брагіна, 28 км ад  чыг. ст. Хойнікі (на ветцы  Васілевічы Хойнікі  ад  лініі  Калінкавічы Гомель), 134  км ад Гомеля. Побач  аўтадарога  Камарын Хойнікі. 

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як хутар Ясенаў, валоданне кн. Вішнявецкага, а ў  2-й  палове 17 ст. Канецпольскіх. Пасля 2-га  падзелу  Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1850 г. 158 жыхароў, у Рэчыцкім пав. Мінскай губ. Пад 1879 г. пазначана як сяленне ў Брагінскім  царк. прыходзе. Паводле перапісу 1897 г. 49 двароў, 355 жыхароў, школа  граматы, вятрак, у Брагінскай воласці Рэчыцкага пав. Мінскай  губ. У 1908  г. 59 двароў, 335 жыхароў. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр  Ясянёўскага саўгаса Брагінскага  р-на  Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Гомельскай  акруг. У 1931 г. арганізаваны  калгас  «Ленінец», працавалі  цагельня  (з  1928  г.),  вятрак  і  кузня.  У  Вял.  Айч.  вайну  на  франтах  і  ў партыз.  барацьбе  загінулі  42  землякі. Паводле  перапісу  1959  г. 504 жыхары. Была цэнтрам  калгаса  «Запаветы Леніна».  Размяшчаліся  млын, механічная  і  швейная  майстэрні, васьмігадовая  школа, Дом культуры, б-ка,  фельч.-акушэрскі  пункт,  магазін. Побач ёсць  радовішчы  гліны  і  торфу. Да чэрвеня 1986 г. тут дзейнічалі рамонтна–механічныя майстэрні, млын, ветэрынарны пункт, магазін, Дом культуры, аддзяленне сувязі, біблятэка, ФАП. Налічвалася 180 двароў, 285 жыхароў.

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Помнік землякам на ўшанаванне памяці 42 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1970 г. пастаўлены помнік: на фоне абеліска скульптура партызана і дзяўчыны.

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

Радзіма засл. настаўніцы Беларусі М.П. Ігнаценкі і доктара тэхн. навук М.М. Ярмоленкі.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля  катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары  (20  сямей) пераселены ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1974 – 31.12.1974

Кніжны фонд: 8743

Колькасць чытачоў: 500

Дата закрыцця: 01.10.1986

Бібліятэкар праводзіушы закрыццё: Гацкая Сафія Ільінічна

№ дакумента: Загад № 15 ад 01.10.86 г.