Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Я
Просмотров: 244

Назва вескі: ЯСЯНОК

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Кіраўскім с/с, за 29 км. на Пд ад Нароўлі, 54 км. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 207 км.. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Вуглы—Чапаеўка.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найбольш актыўная забудова прыпадае на 1920-я г. У 1930 г. арганізаваны калгас «Новае жыццё», працавала кузня. У 1940 г. 66 двароў, 396 жыхароў. У Вял. Айч. вайну дзейнічала патрыят. маладзёжная група (кіраўнік В.Казакевіч). У ліп. 1943 г. ням.-фаш. акупанты спалілі 57 двароў. 41 вясковец загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 371 жыхар, у 1986 г. 58 двароў, 133 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Партызанскі» (цэнтр — в. Вуглы).

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (59 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы, пераважна ў в. Кабанаўка Жлобінскага р-на (распараджэнне СМ БССР № 266-17 ад 27.08.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1926 – 31.12.1926

Кніжны фонд: 9950

Колькасць чытачоў: 112

Дата закрыцця: 24.09.1986

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Аляксеенка Тамара Сяменаўна

№ дакумента: Загад №16 ад 24.09.1986 г. па Нараўлянскай ЦБС