Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: З
Просмотров: 277

Назва вескі: ЗАКРЫНІЧЧА

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Залесім с/с, за 18 км. па Пн ад Чачэрска, 55 км. ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель—Жлобін), 83 км. ад Гомеля.

Гістарычная даведка:

З 8.12.1926 г. пасёлак, у Загорскім с/с Чачэрскага р-на Гомельскай акругі, 24 двары, 120 жыхароў. З 30.12.1927 г. цэнтр Закрыніцкага с/с. У час Вял. Айч. вайны ўваходзіў у партыз. зону. З 29.10.1959 г. ў Бяляеўскім с/с. У 1990 г. 3 двары, 7 жыхароў.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання адселена.