Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: З
Просмотров: 448

Назва вескі: ЗАЛЕССЕ 

Месцазнаходжанне:

Вёска  на  тэр.  Палескага  радыяцыйна-экалагічнага  запаведніка;  ў  Камарынскім  пасялковым  савеце,  за  50  км  на  Пд  ад  Брагіна,  4  км  ад чыг.  ст.  Пасудава  (на  лініі  Оўруч – Палтава),  163  км  ад  Гомеля,  на  тэр.  Палескага  радыяцыйна-экалагічнага  запаведніка;  на  У  меліярацыйны  канал.  Транспартныя  сувязі  па  прасёлачнай,  потым аўтадарозе  Камарын Брагін. 

Гістарычная даведка:

Засн.  ў  19  ст.  Тут  у  1872  г.  дваранін Марціновіч  меў  444  дзес.  зямлі.  Найб. інтэнсіўна  вёска  павялічвалася  ў  1920-я г.  У  1930  г.  арганізаваны  калгас.  У  1940 г.  130  двароў,  580  жыхароў.  У  Вял.  Айч. вайну  ў  верасні  1943  г.  ням.  фашысты спалілі  110  двароў  і  загубілі  2  жыхароў. На  франтах  і  ў  партыз.  барацьбе  загінулі 112  землякоў,  у  памяць  аб  якіх  у  цэнтры вёскі  пастаўлены  абеліск.  Была  цэнтрам саўгаса  «Пасудава».  Размяшчаліся васьмігадовая  школа,  клуб,  б-ка,  аддз. сувязі,  сталовая,  2  магазіны. Перад аварыяй на ЧАЭС налічваўся 221 двор, 510 жыхароў. 

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Помнік землякам. На ўшанаванне памяці 112 землякоў. У 1967 г. пастаўлены абеліск.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары  (204 сям’і)  пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1956 – 31.12.1956

Кніжны фонд: 8656

Колькасць чытачоў: 706

Дата закрыцця: 17.09.1986

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Ясінская Марыя Мацвееўна

№ дакумента: Загад № 22 ад 17.09.86 г.