Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: З
Просмотров: 493

Назва вескі: ЗАСЦЕННЫ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Шырокаўскім с/с, за 10 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель). На З і Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. 

Гістарычная даведка:

Засн. Ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найбольш актыўная забудова прыпадае на 1920-я г. У 1926 г. 17 двароў, 37 жыхароў. У 1929 г.  пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Па перапісу 1959 г. 80 жыхароў. Уваходзіў у склад калгаса «Іскра» (цэнтр  —  в. Забалоцце). Побач  радовішча суглінкаў. На момант адсялення ў пасёлку налічвалася 10 двароў і 16 жыхароў.

Звесткі аб адсяленні:

У  сувязі  з  радыяцыйным  забруджаннем  пасля  Чарнобыльскай  катастрофы  жыхары  (10  сямей)  пераселены  ў  чыстыя  месцы.