Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Ж
Просмотров: 255

Назва вескі: ЖАЛІБОР

Месцазнаходжанне:

Пасёлак  у  Камарынскім  пасялковым  Савеце,  за  44  км  на Пд  ад  Брагіна,  163  км  ад  Гомеля.  Транспартныя  сувязі  па  прасёлачнай,  потым аўтадарозе  Камарын – Брагін. 

Гістарычная даведка:

Па  пісьмовых  крыніцах  вядома  з  2-й пал.  19  ст.  Паводле  перапісу  1897  г. фальварак,  І  двор,  З  жыхары.  У  1908  г. 20  двароў,  147  жыхароў,  у  Савіцкай воласці  Рэчыцкага  пав.  Мінскай  губ.  У 1930  г.  арганізаваны  калгас  «XII кастрычнік»,  працавалі  вятрак  і  ваўначоска.  У  1940  г.  42  двары,  248  жыхароў. У  Вял.  Айч.  вайну  ў  маі  1942  г.  ням.  фашысты  поўнасцю  спалілі  вёску  і  загубілі 9  жыхароў.  Паводле  перапісу  1959  г.  102 жыхары.  Уваходзіла  ў  склад  калгаса  імя У.І. Леніна  (цэнтр – в. Крукі).

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Магіла савецкіх актывістаў. Пахаваны старшыня былога Савіцкага валаснога выканкама, член КПСС з 1917 г. П. А. Старахатны і яго сын Т. П. Старахатны. У 1953 г. устаноўлена надмагілле. Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 12 двароў, насельніцтва –18 чалавек.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС  і  радыяцыйнага забруджання жыхары  (7 сямей) пераселены ў 1986  г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).