Печать
Родительская категория: Раёны
Категория: Брагiнскi
Просмотров: 695

Назва вескі: ЯСМЕНЦЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў  Спярыжскім с/с,  за  10  км  на  ПдЗ  ад  Брагіна,  27 км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы – Хойнікі ад лініі  Калінкавічы – Гомель), 130 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па  прасёлачнай,  потым  аўтадарозе  Камарын – Брагін. 

Гістарычная даведка:

Па  пісьмовых  крыніцах  вядома  з  18 ст.  як  вёска  ў  Рэчыцкім пав. Мінскай губ. З 1811 г. ўладанне Ракіцкіх. У 1850 г. 11 двароў. Пад 1879  г. пазначана ў ліку  сяленняў  Глухавіцкага  царк. прыхода. Паводле  перапісу 1897  г.  30  двароў, 195 жыхароў,  капліца,  вятрак,  кузня,  у Брагінскай  воласці.  У 1908 г.  45  двароў, 227 жыхароў. У1931 г. арганізаваны калгас «Краіна саветаў», працавалі  вятрак (з  1915 г.) і кузня. Паводле  перапісу 1959 г. 173  жыхары. Уваходзіла ў склад  калгаса  імя М.І. Калініна (цэнтр – в. Глухавічы). Перад аварыяй на ЧАЭС 37 двароў, колькасць насельніцтва - 93 жыхары.

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

Радзіма Героя Сац. Працы Б.В. Шыльца.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (35  сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86). У сувязі з высокай радыяцыйнай забруджанасцю ўсё будынкі разбураны і пахаваны пад пластом зямлі.